У спектаклі «Д’ябал і сеньярыта Прым» нам прапануецца шукаць адказ на пытанне, кім жа ўрэшце рэшт з’яўляецца чалавек: стваральнікам свайго лёсу ці паслухмянай марыянеткай у руках невядомага лялькавода. Каб разабрацца ў гэтым падчас спектакля, гледачы мусяць прайсці рознымі сюжэтнымі сцяжынкамі, складзенымі артыстамі.


